Данчык
Текст песни Зорка Вэнэра

Добавьте этот текст песни в ваш персональный список песен.

Текст песни Данчык - Зорка Вэнэра

Словы - Максiм Багдановiч

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкiм краю я нудзiцца,
Ў сэрцы любоў затаiўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзiвiцца
Буду ў далёкiм краю.

Глянь iншы раз на яе, - у расстаннi
Там з ёй злiём мы пагляды свае...
Каб хоць на мiг уваскрэсла каханне,
Глянь iншы раз на яе...

Поиск текстов

Ваш личный список песен:

Для быстрого перехода к нужной песне вы можете добавлять в этот список любые тексты песен. Данный список автоматически сохраняется на вашем компьютере.